«Невыносныя ўмовы працы». «Белыя халаты» распавялі аб звальненнях у абласной бальніцы ў Бараўлянах
Набліжаны да беларускай медыцынская супольнасці тэлеграм-канал «Белыя халаты» ад імя ананімнай крыніцы паведаміў аб дэфіцыце кадраў у абласной клінічнай бальцы ў Бараўлянах, а таксама аб звальненнях супрацоўнікаў.
«Вітаю. Працую ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў лабараторыі, якая знаходзіцца ў Бараўлянах, — распавядае крыніца. — З кадрамі ў нас вельмі вялікія праблемы. Я буду распавядаць менавіта пра нашым аддзяленні. Недахоп лекараў і, асабліва, лабарантаў.
За апошнія полгода звольнілі па артыкуле трох лабарантаў,
якія пісалі заяву на звальненне, але іх адмаўляліся звальняць. У бліжэйшыя два
месяцы звольніцца яшчэ тры лабаранты. Прычына банальная — невыносныя ўмовы працы
з-за вельмі вялікага наплыву пацыентаў, бо частка бальніц зачынена пад
кавідных пацыентаў.
Меры? Аніякіх. Адміністрацыя не прымае ніякіх крокаў, каб
утрымаць сваіх супрацоўнікаў. Буду рада, калі гэта будзе вядома. Дзякуй».