Няма вайны, але ёсць алкагалізм. Беларусь на 120 месцы ў сусветным рэйтынгу ўстойлівага развіцця
У рэйтынгу мэтаў ўстойлівага развіцця, звязаных са здароўем, Беларусь заняла 120-е месца са 188. Поўны спіс краін апублікаваны ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе The Lanset. Па агульным індэксе наша краіна ідзе за Украінай і Расіяй, на адзін крок апярэджваючы Балівію.
Лідэры ўстойлівага развіцця — Ісландыя, Сінгапур і Швецыя. Ва ўсіх трох краін індэкс — 85. Для параўнання, у Беларусі — 53.
Дзіўна, але Паўночная Карэя ў гэтым рэйтынгу размешчана на некалькі пазіцый вышэй Украіны, Расіі і Беларусі.
Складалі рэйтынг больш 1870 даследнікаў з 124 краін. Грунтаваліся на 33 паказчыках, якія ўключаны ў мэты ўстойлівага развіцця ААН. Напрыклад, як у той ці іншай краіне ідуць справы з такімі хваробамі як малярыя, гепатыт B, сухоты. З гэтых хвароб лепш за ўсё ў Беларусі справіліся з малярыяй — краіне паставілі 100 балаў з магчымых 100. У большасці еўрапейскіх краін такі ж высокі паказчык, паколькі малярыя найбольш распаўсюджаная ў тропіках. Па туберкулёзу і гепатыту B нашы паказчыкі ўдвая менш (54 і 49 са 100 магчымых адпаведна).
Ацэньвалася колькасць суіцыдаў, сітуацыя з курэннем, лішняй вагой, высільваннем; доступ да чыстай вады, санітарнае становішча і тое, ці ёсць на тэрыторыі краіны ваенныя канфлікты.
У Беларусі два «чырвоных» ачага — па суіцыдах (толькі 21 бал са 100 магчымых) і алкагалізму (0 балаў са 100) — падобна, гэтыя паказчыкі сур'ёзна цягнуць краіну ўніз ў рэйтынгах. Па дадзеных часопіса выходзіць, што па алкагалізацыі насельніцтва ў Беларусі найгоршая сітуацыя ў свеце. Крыху лепш ідуць справы ў Украіны і Расіі.
Вылічвалі даследчыкі і каэфіцыент мацярынскай і дзіцячай смяротнасці на 100 тысяч жыванароджаных. Чым вышэй індэкс, названы ў рэйтынгу — тым усё паспяховей. Па гэтым індэксе (82) мы на адным узроўні з Латвіяй і Літвой і вышэй, чым Украіна і Расея (73 і 75). 100 балаў з 100 магчымых у Беларусі па «ваенным канфліктам». У суседняй Украіны па гэтай тэме - толькі 3 балы са 100.
Паводле tut.by