Нявеста кіраўніка "Маладога Фронту" піша генпракурору

Нявеста лідэра “Маладога Фронту звярнулася да генпракурора з патрабаваньнем завесці крымінальную справу супраць Адміністрацыі папраўчай калёніі № 9 у Горках.



5a9542c773018268fc6271f7afeea969.jpeg

Нявеста лідэра “Маладога Фронту звярнулася да генпракурора з патрабаваньнем завесці крымінальную справу супраць Адміністрацыі папраўчай калёніі № 9 у Горках.

Нявеста і намесніца Змітра Дашкевіча -- старшыні моладзевай арганізацыі “Малады фронт, што зарэгістраваная ў Чэхіі, -- Наста Палажанка звярнулася ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем завесці крымінальную справу супраць Адміністрацыі папраўчай калёніі № 9 у Горках. Там адбывае тэрмін асуджаны Зьміцер Дашкевіч.

“Я заклікаю Вас спыніць тое беззаконне, якое робіцца ў Горкаўскай калоніі № 9, у каторай знаходзіцца лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. Вось ужо больш за месяц ад яго не было лістоў, да Дашкевіча не пускаюць адваката. Адміністрацыя калоніі тройчы, без тлумачэння прычынаў, адмаўляла адвакату ў сустрэчы з Дашкевічам. У нас няма ніякай інфармацыі пра яго. Тое, што адміністрацыя калоніі хавае інфармацыю пра Дашкевіча, дае падставу меркаваць, што яго жыццю і здароўю пагражае небяспека, -- піша ў сваім звароце Наста Палажанка.

 

“Я не маю шмат ілюзіяў, але хачу нагадаць гэтым асобам аб адказнасці перад Законам і людзьмі. І гэтыя людзі мусяць усведамляць, што рана ці позна, калі яны не спыняць свае супрацьзаконныя дзеянні, я давяду справу да канца. Пры гэтай ці іншай уладзе. Зварот накіраны ў генппракуратуру для таго, каб прыцягнуць увагу да беззаконых дзеянняў адміністрацыі калоніі і больш таго, адпаведна на гэта адрэагаваць», -- патлумачыла Наста Палажанка.

 

Адвакат Зьмітра Дашкевіча плануе наведаць свайго падабароннага ў аўторак. Ужо пяць разоў запар адвакаты ня здолелі патрапіць на спатканне са старшынёю “Маладога фроту. Гэтым разам абаронцы палітвязня папярэдзілі пра візіт адваката пракуратуру Магілёўскай вобласьці, Упраўленне Дэпартамэнту выканання пакарання Магілёўскай вобласці і адміністрацыю папраўчай калоніі № 9 у Горках. Тэлеграму аб запланаванай сустрэчы накіравалі таксама Дашкевічу, які цяпер пераведзены ў памяшканне камернага тыпу і можа атрымліваць карэспандэнцыю.