Незвычайнае відовішча ў начным Мінску (фота)
Нешматлікія мінчукі, якія ўночы на 3 студзеня не спалі і былі на вуліцах, маглі назіраць рэдкае відовішча — аптычную з'яву «Светлавыя слупы».


Светлавы ці Сонечны слуп — адна з форм аптычнага эфекту гало, якая можа фармавацца вакол месяца, гарадскіх агнёў і іншых яркіх крыніц святла. Прамяні адбіваюцца ад паверхні драбнюткіх ледзяных крышталікаў, ўзважаных у паветры. Хаця звычайна такія крышталі ўтвараюцца ў высокіх аблоках, пры нізкіх тэмпературах з'ява можа назірацца ля самай зямлі.