Новая намесніца міністра культуры ездзіць на самакаце і носіць Louis Vuitton
Хто такая Наталля Карчэўская, якая змяніла па пасадзе намесніка міністра культуры Ірыну Дрыгу.

Фота з сацыяльных сетак
Наталлі 46 гадоў. З 10 гадоў займалася ў харэаграфічным вучылішчы. Пазней зразумела, што балет — не яе і сышла танцаваць у эстрадна-харэаграфічны ансамбль “Чараўніцы”.

Скончыла харэаграфічны факультэт Універсітэта культуры. Танцавала ў Маладзёжным тэатры эстрады, стала майстрам сцэны.
Абараніла дысертацыю па спецыяльнасці “Гісторыя і тэорыя мастацтваў”, напісала шмат прац пра эстрадны танец.

Наталля Карчэўская побач з Юрыем Бондарам, яшчэ рэктарам БДУ культуры і мастацтваў, цяпер міністрам культуры
Працавала выкладчыкам, дэканам факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва. 1 лютага 2018 года стала першым прарэктарам універсітэта культуры.
Наталля — дачка Уладзіміра Карчэўскага, аднаго з пачынальнікаў біятлона ў Беларусі.

Наталля Карчэўская з мужам Канстанцінам Міхаленкам
Ездзіць на ровары і электрасамакаце, які падарыў муж, акцёр Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Канстанцін Міхаленка. Пара выхоўвае траіх дзяцей.
Мяркуючы па профілі ў Фэйсбуку, Наталля шмат вандруе і любіць сумкі Louis Vuitton за 1400 долараў.
Паводле euroradio.fm