Новая тэлеграм-суполка беларускіх медыкаў набрала 50 тысяч падпісчыкаў
Беларускія дактары гэта сіла!

Тэлеграм-суполка беларускіх медыкаў @belhalat_by набрала 50 тысяч падпісчыкаў. Столькі было ў папярэднім канале "Белых халатаў" перад тым, як сілавікі затрымалі яго адміна і ўзламалі яго.
Рэпрэсіі ў дачыненні да канала пачаліся пасля таго, як у ім з'явілася інфармацыя аб дыягназе Рамана Бандарэнкі. Тэлеграм-канал публікаваў таксама фота траўмаў пратэстоўцаў, атрыманых падчас разгонаў.
Беларускія дактары гэта сіла!