Новы пасол Ватыкана ўзначаліць службу ў мінскім касцёле 4 верасня

Апостальскі нунцый арцыбіскуп (новы пасол Ватыкана) Габар Пінтэр 4 верасня ўзначаліць у Мінску службу ў касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

nuncyj_1.jpg


Служба пачнецца ў 13.00, на яе запрашаюцца ўсе жадаючыя, паведамляе catholic.by.
Габар Пінтэр прыбыў у Мінск 18 жніўня.
У траўні 2016 года Папа Рымскі Францыск прызначыў вугорца па паходжанні Габар Пінтэра нунцыем у Беларусь. Раней ён быў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.
Паводле Крыніца. info