Офіс БНФ наведалі дыпламаты
З сітуацыяй вакол офіса Партыі БНФ, якую ўлады высяляюць з памяшкання, азнаёміліся дыпламаты. БНФ 1 красавіка наведалі прадстаўнікі амерыканскай і англійскай амбасадаў у
Беларусі.
Па запрашэнні партыі прыехалі Крыстафер Паніка, першы сакратар амбасады ЗША. І Джым Казэнс — намеснік амбасадара Вялікабрытаніі.
З сітуацыяй вакол офіса Партыі БНФ, якую ўлады высяляюць з памяшкання, азнаёміліся дыпламаты. БНФ 1 красавіка наведалі прадстаўнікі амерыканскай і англійскай амбасадаў у Беларусі.
Па запрашэнні партыі прыехалі Крыстафер Паніка, першы сакратар амбасады ЗША. І Джым Казэнс — намеснік амбасадара Вялікабрытаніі.
“З нашага боку была просьба да прадстаўнікоў замежных краінаў, каб іхнія ўрады ўключалі пытанне захавання за Партыяй БНФ офіса ў парадак дня размоваў з беларускім урадам. Яны нам паабяцалі,
што перададуць гэту інфармацыю ў свае ўрады, — паведаміў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
На яго думку, дыпламаты прадэманстравалі разуменне таго, што гэта не проста офіс Партыі БНФ. А што ён з’яўляецца цэнтрам грамадзянскай актыўнасці. "І беларускія ўлады таксама будуць
ведаць, што міжнародная ўвага да гэтай праблемы ёсць", — адзначыў палітык.
“Праз усе магчымыя каналы, праз амбасады, праз партнёрскія партыі мы звяртаемся з заклікам да міжнароднай супольнасці аказваць ціск на беларускія ўлады, — падкрэсліў Аляксей
Янукевіч. — Каб офіс быў пакінуты за Партыяй БНФ. Мы разлічваем і спадзяемся, што такі ціск будзе. І пытанне захавання офіса за Партыяй БНФ будзе ў парадку дня як важная перадумова
дэмакратычнага развіцця Беларусі.