П'яныя пасажыры легкавіка напалі на супрацоўніка ДАІ. Іх будуць судзіць

Дваіх 23-гадовых мужчын узялі пад варту пасля інцыдэнту з супрацоўнікам ДАІ 1 лютага. Ім прад'яўлена абвінавачанне, маладзёнаў чакае суд, паведамляе Следчы камітэт.

photo_2022_02_07_10_51_20.jpg

Паводле следства, ноччу 1 лютага супрацоўнікі ДАІ паблізу аграгарадка Вейна спынілі аўтамабіль Ford, за рулём якога знаходзіўся 22-гадовы малады чалавек, які не мае права кіравання. У аўтамабілі ён перавозіў траіх нецвярозых пасажыраў — двух 23-гадовых хлопцаў і 45-гадовага ўладальніка машыны — кампанія накіроўвалася на бліжэйшую АЗС па алкаголь. Пасля таго, як інспектар ДАІ паведаміў гаспадару іншамаркі аб накладанні арышту на яго аўтамабіль да выплаты штрафу, пасажыры пачалі праяўляць агрэсію. Як удакладняюць у ведамстве, асабліва варожа і абуральна паводзілі сябе 23-гадовыя мужчыны, якія літаральна накінуліся з кулакамі на аднаго з супрацоўнікаў. На неаднаразовыя папярэджанні праваахоўнікаў яны не рэагавалі. Падчас бойкі аднаму з супрацоўнікаў былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні. Ён быў змушаны выкарыстоўваць зброю — стрэл у паветра «працверазіў» мужчын, якія ўчынілі бойку. Яны былі затрыманыя.
Пры вывучэнні асоб фігурантаў устаноўлена, што раней адзін з іх прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўгон транспартнага сродку і меў шэраг парушэнняў па лініі ДАІ, у тым ліку раней пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.
Цяпер дваім 23-гадовым мужчынам прад'яўлена абвінавачанне па арт.364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.