Пад Рэчыцай адкрылі самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

Самую магутную ў краіне сонечную электрастанцыю магутнасцю 55 МВт адкрылі недалёка ад Рэчыцы.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук (НАН).
Як адзначыў дырэктар Інстытуту энергетыкі НАН Беларусі Антон Брынь, спецыялісты акадэміі правялі энергаабследаванне, распрацавалі павялічанае абгрунтаванне ўвядзення электрастанцыі.
Станцыя пабудаваная на замову аб’яднання «Беларуснафта» на агульнай плошчы каля 115 га. Яна ўключае ў сябе амаль 218 тыс. сонечных панэляў. Пастаўшчык абсталявання – славенская кампанія, якая вырабляе фотаэлектрычных модулі прэміюм-класу, а таксама мантажныя сістэмы.
Да гэтага самай магутнай фотааэлектрычнай станцыяй лічыўся комплекс на 18,48 МВт, пабудаваны недалёка ад Брагіну.
Паводле Белсат