Падначаленыя Сумара закупляюць смартфоны на 835 мільёнаў
Галоўная ўправа юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама размясціла на партале дзяржзакупак заяўку на пастаўку смартфонаў.
Агульная сума, якую плануецца выдаткаваць на куплю дарагой тэхнікі, як стала вядома charter97.org, складае больш за 835 млн
рублёў.
Згодна з конкурснай дакументацыяй падначаленым Канстанціна Сумара трэба 159 штук Samsung Galaxy S III, два Samsung Galaxy S IV і адзін Samsung Galaxy S5. Крыніцай аплаты Галоўная ўправа юстыцыі
Берэсцейскага абласнога выканаўчага камітэта пазначыла «уласныя сродкі».