Падпалкоўніка ваеннай выведкі асудзілі на 19 гадоў калоніі

19 гадоў калоніі прысудзіла суддзя Таццяна Фалькоўская падпалкоўніку Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Дзмітрыю Самсонаву. Прысуд быў агучаны ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляюць праваабаронцы.

Падпалкоўніку выведкі Дзмітрыю Самсонаву далі 19 гадоў турэмнага зняволення

Падпалкоўніку выведкі Дзмітрыю Самсонаву далі 19 гадоў турэмнага зняволення


Самсованава судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»), ч. 1 арт. 375 («Мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы») і ч. 2 арт. 235 («Адмыванне сродкаў, атрыманых злачынным шляхам»).
Пра справу Самсонава вядома няшмат. Да восені 2020-га ён служыў у Галоўным упраўленні ваеннай выведкі Мінабароны ў сакрэтнай часці 15738. Падраздзяленне мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслуховак.
Вядома, што затрымалі Самсонава ў 2020 годзе. Да суда ён быў пад вартай. Суд пачаўся 4 кастрычніка 2021 года і быў закрытым. Цяпер Самсонаў знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.
Невядома, ці звязаная яго справа з палітычнымі пратэстамі. Яго сваякі ў гутарцы з журналістамі не пацвярдзілі і не абверглі гэта. У дзяржаўных СМІ пра яго ні разу не згадвалі. 
Паводле «Еўрарадыё».