Падпішыся супраць «ветлівых чалавечкаў»!

У сетцы дзіцячых крамаў «Буслік» з'явіліся непростыя «салдацікі». Пад выглядам дзіцячай цацкі на паліцах стаяць «ветлівыя людзі», стаўшыя сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне. Беларускі журналіст Глеб Лабадзенка прапануе не мірыцца з гэтым і заклікаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку «заваліць ватанаў лістамі».

Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак


Глеб Лабадзенка звярнуўся да кіраўніцтва «Бусліка» з такім лістом:
«Добры дзень! Наша сям'я з'яўляецца сталымі кліентамі крамаў «Буслік». Днямі мы пабачылі, што ў вас з'явілася ў продажы зборная мадэль «Современная российская пехота «Вежливые люди» фірмы «Звезда» (магу даслаць фота). Калі вы не прыбярэце з продажу зборныя мадэлі тэрарыстаў і забойцаў, то я звярнуся ў Міністэрства гандлю, а таксама Камітэт дзяржаўнай бяспекі з патрабаваннем прыцягнуць вас да адказнасці за падтрымку сепаратызму і тэрарызму. Чакаю адказу ў самы кароткі тэрмін».
Гэты ліст кожны можа адаптаваць пад сябе і даслаць у «Буслік». Кантакты можна знайсці на афіцыйным сайце http://buslik.by/contacts/.

Таксама можна пакінуць запіс у Кнізе заўваг і прапаноў непасрэдна ў краме — адказ вам павінны даць напрацягу 14 дзён.