Палітвязень памірае за сцяг. Выратуем яго!
Сяргей Каваленка дэманструе галадоўкай большую прынцыповасць і нязломнасць, чым дэпутаты ад БНФ у 1995 годзе напярэдадні ганебнага рэферэндуму аб змене сімволікі.
Сяргей Каваленка дэманструе галадоўкай большую прынцыповасць і нязломнасць, чым дэпутаты ад БНФ у 1995 годзе напярэдадні ганебнага рэферэндуму аб змене сімволікі.
Цяпер палітвязень гатовы касцьмі легчы за нацыянальную святыню — бел-чырвона-белы сцяг. Адгаварыць яго ад галадоўкі не атрымоўваецца. Але мы можам патрабаваць ад
пракуратуры перавесці яго пад хатні арышт па стану здароўя.
Учынак Каваленкі дэманструе ўсяму грамадству сакральную важнасць нацыянальнага сімвала, чаго не было зроблена ў 1995-м, калі Лукашэнка пачаў дэманстраваць уладу сілы. Дэпутатаў было дастаткова
напужаць праз «маскі-шоў» ад спецназа і выштурхнуць за межы парламента. Каваленка ж не спыніў галадоўку нават калі яго спрабавалі карміць прымусова.
Вельмі хацелася б адгаварыць Сяргея Каваленку ад галадоўкі. Але, відаць, пакуль ён у турме гэтага ніхто не ў стане зрабіць. Паспрабуем жа з вамі разам дамагчыся пераводу пад хатні арышт Сяргея
Каваленкі — напішам звароты ў Генеральную пракуратуру.
--------------------------------------------------------
Прыклад простага звароту (вітаюцца прапановы ды заўвагі)
Генеральнай пракуратуры РБ
220030, г. Мінск, ГСП
вул. Інтэрнацыянальная, 22
Міхала Вітушкі Бацькавіча,
220050, г. Мінск,
вул. НазваВуліцы, 38
У сувязі з пагаршэннем фізычнага здароўя зняволенага Сяргея Каваленкі, каторы быў асуджаны 24 лютага да 2 гадоў і 1 месяцу калоніі і цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі следчага ізалятару №1 па вул.
Валадарскага 2, звяртаемся да Вас з просьбай аб ягоным перавядзенні на хатні арышт.
Сяргей Каваленка не прадстаўляе небяспекі для дзяржавы і грамадзкасці і знаходзіцца ў турме з шкодаю для здароўя. Па заканадаўству гэта дастатковыя ўмовы для пераводу яго на хатні
арышт.
Просім вас, Генеральную пракуратуру РБ, паспрыяць пераводу Сяргея Каваленкі пад хатні арышт і, такім чынам, выратаваць жыццё гэтага чалавека, як абавязвае артыкул 10 КПК “Забеспячэнне
абароны правоў і свабодаў грамадзянаў, пункт 7: “Орган, што вядзе крымінальны працэс, абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі прыняць прадугледжаныя законам меры па ахове жыцця,
здароўя і маёмасці грамадзянаў
http://mfront.net/palitviazien-pamiraie-za-sciah-vyratuiem-iaho.html