Палітвязень Яўген Васьковіч сустрэнецца з роднымі 17 красавіка
17 красавіка маці, бацька і бабуля сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча сустрэнуцца з ім у магілёўскай турме. Спатканне будзе цягнуцца дзве гадзіны.
Напярэдадні каардынатары аргкамітэту БХД па Меншчыне Павал Пракаповіч і Магілёўшчыне Таісія Кабанчук перадалі сваякам палітвязня некаторыя прадукты харчавання, сродкі гігіены і грошы, сабраныя ў тым ліку падчас акцыі Дзень Волі 25 сакавіка.