Палітвязень Мікалай Дзядок правёў 20 сутак у ШІЗА

Палітвязень Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, правёў у штрафным ізалятары 20 сутак. Турэмная адміністрацыя пакарала яго за парушэнне ўстаноўленай для зняволеных формы адзення. Пра гэта праваабаронцам паведаміў бацька палітвязня Аляксандр Дзядок.



dziadok_21.jpg

Літаральна праз дзень пасля дня народзінаў, 23 жніўня, Мікалаю вынеслі чарговае пакаранне – 20 сутак ШІЗА. Менавіта такім чынам у 2012 годзе ў Магілёўскай турме быў пакараны і Мікалай Статкевіч, піша ПЦ “Вясна”.

Палітвязень Мікалай Дзядок быў узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 мая 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суду ад 5 снежня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. Мае больш за 20 спагнанняў ад адміністрацыі калоніі і турмы.