
Максім Знак. Фота ТАСС
Вядома таксама, што перад гэтым адміністрацыя віцебскай калоніі тройчы змяшчала Максіма ў штрафны ізалятар.
Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
Адвакат Максім Знак быў сябрам прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу. Яго арыштавалі 9 верасня 2020 года.
6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.
У траўні 2022 года ААН прызнала зняволенне Максіма Знака неправамерным.
КДБ унёс Максіма ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Падтрымайце Максіма Знака лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку