Напішы ў «Выпускны альбом» студэнтаў-палітвязняў

Выпускны студэнтаў-палітвязняў — гэта дзень іх выхаду з турмы. Неабыякавых беларусаў запрашаюць зрабіць запіс у іх «Выпускны альбом».

studenty_albom.jpg

Беларускія студэнты і студэнткі стварылі старонку vypusk.me, дзе кожны неабыякавы чалавек можна напісаць словы падтрымкі тым хлопцам і дзяўчатам, якіх асудзілі па «Справе студэнтаў».
На сайце можна прачытаць гісторыі студэнтаў. Там жа ёсць формы каб напісаць словы падтрымкі ці ўсё, што здаецца важным і патрэбным. Гэта ананімна.

«На жаль, выпускны нашых сяброў — гэта не тое свята, якога звычайна чакаюць студэнты. Выпускны нашых сяброў — гэта дзень іх выхаду з турмы, дзе яны правялі больш за 2 гады толькі з-за таго, што хацелі жыць у вольнай краіне», — пішуць аўтары ініцыятывы.


«Справа студэнтаў» — палітычна матываваная крымінальная справа супраць студэнтаў беларускіх ВНУ і выкладчыцы БДУІР. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў «незаконных» акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту.

12 чалавек былі арыштаваныя па гэтай справе ў лістападзе 2020 і пасля асуджаныя на тэрміны ад 2 да 2,5 гадоў. Усе яны былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі

Арганізатары ініцыятывы плануюць сабраць пасланні ў альбомы і перадаць іх «выпускнікам» на волі.

Паводле budzma.org