Палітзняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады хатняй «хіміі»

Сёння ў Маскоўскім судзе Мінска быў абвешчаны прысуд палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Удзел у масавых беспарадках».

dsc01043_logo.jpg

20-гадовую дзяўчыну затрымалі летась 16 кастрычніка, ад таго часу яна за кратамі.
Паводле абвінавачання, Аляксандра Патрасаева ў ноч на 10 жніўня і ў наступныя дні «брала актыўны ўдзел у масавых беспарадках, а таксама ў загадзя спланаваных групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»: блакавала рух транспарту, узводзіла барыкады, знішчала тратуарную плітку, выкарыстоўвала петарды, факелы і іншыя прадметы. Таксама зняволеная нібыта заклікала людзей да супраціву і сама аказвала непадпарадкаванне прадстаўнікам улады.


dsc00969_logo.jpg

Сама дзяўчына сваю віну не прызнала, патлумачыла, што аказвала медыцынскую дапамогу людзям каля лесвіцы: апрацоўвала раны, давала абязбольвальныя.

dsc00971_1_logo.jpg

Трапіла пад абстрэл і аблаву, спрабавала ўцячы, але наткнулася на АМАП. Тры дні знаходзілася ў ізалятары на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні: збіццё, знявагі, абразы, яе пагражалі згвалтаваць. Паволе яе расповедаў, яе прымушалі распранацца, уставаць на расцяжку і пры гэтым без перапынку збівалі, прычым збіццём займалася жанчына. З Акрэсціна яна выйшла з перабітымі нагамі і парванымі звязкамі. Ёй накладвалі гіпс.

dsc00950_logo.jpg


Следчы камітэт адмовіўся прыняць заяву Аляксандры Патрасаевай датычна катаванняў на Акрэсціна.

dsc01027_logo.jpg


Справу вяла суддзя Вольга Малашэнка, бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Маскоўскага раёна Фёдар Сініцкі.


7 красавіка быў абвешчаны прысуд Аляксандры — 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).