Палітзняволеную Сафію Малашэвіч змясцілі ў ШІЗА

Маці 19-гадовай палітзняволенай Сафіі Малашэвіч, якую асудзілі да 2 гадоў калоніі, згубіла з ёй сувязь амаль на месяц, пішуць праваабаронцы.
Сёння стала вядома, што да дзяўчыны змог трапіць адвакат. У штрафным ізалятары Сафію будуць утрымліваць да 17 лютага, а ўжо на наступны дзень, 18 лютага, яна будзе святкаваць Дзень народзінаў. Ёй споўніцца 20 гадоў.

«У яе ўсе добра. Прасiла дасылаць паштоўкi тым, хто пажадае павiншаваць яе з днём народзiнаў», — перадала маці палітзняволенай.

Нагадаем, Сафію затрымалі 6 верасня на акцыі пратэсту "Марш адзінства", падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы. Ёй прад’явілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339. Суд пакараў яе 2 гадамі калоніі.

Павіншуйце палітзняволеную са святам: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Малашэвіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: