Палітзняволены Віктар Шаўра выйшаў на волю
У краіне застаецца 155 палітвязняў.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што палітзняволены Віктар Шаўра, які ўтрымліваўся ў віцебскім СІЗА па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), ужо на волі. Такім чынам, па стане на 15 снежня ў Беларусі 155 палітычных зняволеных.
Падрабязнасці вызвалення Віктара Шаўры пакуль невядомыя. Ён быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Удзел у масавых беспарадках».