Міколу Статкевічу прад'явілі новае абвінавачванне
Вядомы апазіцыйны палітык знаходзіцца ў няволі ўжо больш за паўгода.

Пра новы віток крымінальнага пераследу Мікалая Статкевича паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.
«Сёння Мікалаю «перапрад’явілі» абвінавачванне. Дабавілі (у каторы раз?) частку 2 артыкула 293. Нібыта ён з Ціханоўскім і Севярынцам рыхтавалі масавыя беспарадкі. Папярэдні артыкул не дазваляў трымаць у СІЗА больш за шэсць месяцаў. Сёння — 198 дзён, як Мікалай Статкевіч за кратамі», — напісала Марына Адамовіч.
Міколу Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней яго прызналі палітвязнем.