Памерла Эльміра Левандоўская

Многія з тых, хто браў удзел у маўклівых акцыях пратэсту летам 2011 года, ведалі яе як Дамініку. Яна была адной з тых, хто штодня быў каля ЦІП на Акрэсціна ці жодзінскай турмы, пакуль там адбывалі арышт «палітычныя».



eljmira.jpg

Эльміра Левандоўская

Група маладых людзей, якія арганізавалі забеспячэнне перадачкамі асуджаных да арышту ўдзельнікаў акцый. Яна была там кожны дзень, адранку і да вечара. 26 траўня Эльміра Левандоўская памерла ад рака. Ёй было 23 гады. Аб гэтым паведаміла  «Наша Ніва».

Эльміра-Дамініка ў рэпартажы пра людзей, якія дапамагаюць рэпрэсаваным:

У верасні мінулага года ад рака памерла вядомая грамадская актывістка Крысціна Шацікава. У яе засталося двое дзяцей — хлопчыкі 14-і і 16-і гадоў. Па словах блізкіх Крысціны, яна пачала хварэць пасля збіцця ў 2006 годзе — тады ёй пашкодзілі лімфавузел. Падчас снежаньскіх падзей у Мінску яе таксама моцна збілі ў міліцыі.