Памёр Чэслаў Сэнюх — польскі перакладчык твораў Коласа, Караткевіча і Быкава
Ва ўзросце 91 года памёр польскі літаратар і перакладчык Чэслаў Сэнюх — вялікі сябар беларускай культуры. Пра гэта напісаў у сацсетках Уладзімір Някляеў.
Сэнюх нарадзіўся ў 1930 годзе ў Любчы на Навагрудчыне.
Бацьку перад вайной саслалі ў Новасібірск як «ворага народа», дзе ён
і памёр у 1941 годзе. Сам Чэслаў падчас вайны быў у Саюзе беларускай моладзі.
У 1945-м сям'я пераехала ў Польшчу. Чэслаў Сэнюх скончыў
філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
Ён перакладаў на польскую мову паэму Якуба Коласа «Новая зямля», раман Уладзімра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся
ў Гародні», аповесць Васіля Быкава «Аблава», вершы Максіма
Танка, Уладзіміра Арлова, Славаміра Адамовіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра
Някляева ды інш.
Паводле «Еўрарадыё».