Памёр гісторык Уладзімір Гуленка

Пра гэта са спасылкай на яго дачку паведамляе «Наша Ніва».

photo5474416589257421732.jpg

Яму было 68 гадоў. 
Уладзімір Гуленка нейкі час працаваў у Інстытуце гісторыі, даследаваў пытанні Вялікай Айчыннай, ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.
Ён таксама быў спецыялістам па ўкраінскіх арганізацыях і фарміраваннях. Даследаваў гісторыю Украінскай паўстанцкай арміі на тэрыторыі Беларусі, займаўся вывучэннем украінскіх партызанскіх атрадаў.
Выказваем спачуванні родным і блізкім Уладзіміра Гуленкі.