Паніхіда па Юрыю Хадыку пройдзе ў Мінску 16 верасня

11 верасня 2016 г. у Дэнверы (ЗША) адышоў у вечнасць святой памяці Юры Хадыка — вернік мінскай парафіі Праведнага Язэпа (ад самага пачатку адраджэння парафіі), доктар фізіка-матэматычных навук (1976), прафесар (1976), даследчык гісторыі беларускага мастацтва (асабліва ўніяцкага іканапісу).

jury.jpg

Развітанне з памерлым і царкоўнае адпяванне паводле ўніяцкага абраду адбудзецца ў ЗША.

У пятніцу, 16 верасня 2016 г. а 19:00 у капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6; метро “Аўтазаводская”) будзе адслужаная заўпакойная літургія з паніхідай за супакой душы спачылага Юрыя Хадыкі.