«Партызанка» спрацоўвае? У нядзелю за маршы — толькі чатыры затрыманых

Згодна з інфармацыяй валанцёраў тэлеграм-канала «Спісы Акрэсціна» 10 студзеня былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РУУС Мінска тры чалавекі. Яшчэ адзін чалавек дастаўлены на Акрэсціна.

bchb_snegavik.jpg


Па дадзеных праваабаронцаў, у ноч з 7 на 8 студзеня ў двары па вуліцы Ландара былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія ляпілі снегавікоў. Калі яны расфарбавалі аднаго з іх у БЧБ-колеры, з-за кустоў выйшлі супрацоўнікі міліцыі з сабакам.

Увечары 8 студзеня ў двары ва Уруччы былі таксама затрыманыя некалькі чалавек.

7 студзеня быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС Мінскага раёна Іван Несцярэнка. Таксама ў Мінску быў затрыманы Аляксей Марчанка.

Па інфармацыі «Спісаў Акрэсціна» за 8-9 студзеня было затрымана 15 чалавек. Траіх з іх вызвалілі.