Патрабаванні для ўладальнікаў электрасамакатаў і монаколес з'явяцца ў ПДР

Патрабаванні для ўладальнікаў сігвеяў, электрасамакатаў, монакалёс і гіраскутараў плануюць замацаваць у Правілах дарожнага руху. Пра гэта са спасылкай на намесніка начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Віталя Качука паведамляе «Перспектыва».

h3wrbranoe_l.jpg

Ужо падрыхтаваны адпаведны указ Лукашэнкі.
Ездзіць на падобных прыладах трэба будзе па веладарожцы або тратуары.
Акрамя таго, людзям на электрасамакатах і гіракскутарах дазволяць перасякаць праезную частку толькі з хуткасцю пешахода, запавольваючыся перад самім пераходам.
А вось калі электрасамакат або монакалесо могуць разганяцца больш 25 кіламетраў у гадзіну і не маюць спраўнай тармазной сістэмы, фар або ліхтароў і рулявога кіравання, то выкарыстоўваць яго будзе нельга. Забароняць карыстацца такім транспартам і дзецям да 12 гадоў.
Еўрарадыё