Патрабуюць рэферэндум
Жыхары вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна выступілі з ініцыятывай правесці мясцовы рэферэндум.
На яго прапануецца вынесці пытанне: «Ці згодныя вы на размяшчэнне на тэрыторыі Баравікоўскага сельскага савета завода беленай цэлюлозы?». Адпаведную заяву яны накіравалі ў мясцовы
сельсавет 1 чэрвеня.
Жыхары вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна выступілі з ініцыятывай правесці мясцовы рэферэндум.
На яго прапануецца вынесці пытанне: «Ці згодныя вы на размяшчэнне на тэрыторыі Баравікоўскага сельскага савета завода беленай цэлюлозы?». Адпаведную заяву яны накіравалі ў мясцовы
сельсавет 1 чэрвеня.
Грамадзяне таксама просяць зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў колькасці 12 чалавек па правядзенні рэферэндуму. Рэферэндум прапануецца зладзіць у вёсцы Якімава Слабада, што побач са Светлагорскам.
Там канцэрн «Беллеспаперапрам» збіраецца будаваць завод па вытворчасці беленай цэлюлозы з прыцягненнем кітайскага крэдыту.
Жыхары Светлагорска выступаюць супраць будаўніцтва новага завода побач з горадам. Пад адпаведным зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і пасольства Кітая падпісаліся больш за 10 тысяч
жыхароў Светлагорска і раёна, у тым ліку 601 жыхар Якімавай Слабады. У калектыўным звароце гаварылася, што «жыхары Светлагорска, атмасфернае паветра якога забруджваецца шкоднымі выкідамі ад
трох прадпрыемстваў, дзе смяротнасць вышэй нараджальнасці, а захворванні вышэй, чым па ўсёй Беларусі, з трывогай успрынялі вестку пра будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў непасрэднай
блізасці ад горада».
31 мая прадстаўнікі жыхароў Якімавай Слабады разам з актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» з Мінска і журналістамі выехалі ў сельсавет. Па дарозе іх спынілі супрацоўнікі
праваахоўных органаў пад кіраўніцтвам начальніка аддзялення прафілактыкі правапарушэнняў міліцыі грамадскай бяспекі Светлагорскага РАУС маёра міліцыі Яўгена Клепіка. Мінскія актывісты і журналісты,
якія хацелі прысутнічаць падчас падачы заявы, былі дастаўлены ў РАУС, а адзін з іх — Міхаіл Пашкевіч — асуджаны на 7 сутак за «ўмяшанне ў працу міліцыі».