Паўлюк Быкоўскі: Справа БелТА — палітычная

Адзіным фігурантам па „справе БелТА» — частка другая артыкула 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць службовай асобы) — застаецца галоўны рэдактар партала TUT.by Марына Золатава.



trening_seciva_1_750x400.jpg

Адзін з былых фігурантаў па гэтай справе, медыяэксперт і журналіст Паўлюк Быкоўскі лічыць гэтую справу палітычнай:

— Турбуе тое, што адбудзецца з Марынай Золатавай і з TUT.by пасля ўсяго гэтага. У прынцыпе сёння сітуацыя выглядае такім чынам, што калі раней можна было разважаць, адкуль растуць ногі ва ўсёй гэтай справе, то зараз мы бачым, што Золатаву абвінавачваюць зусім не ў тым, што ў яе былі паролі, якімі яна быццам бы карысталася, а ў тым, што яна камусьці не перашкаджала гэта рабіць. То-бок справа відавочна знаходзіцца ў нейкім іншым рэчышчы. Калі справа не спыняецца, то мы можам меркаваць, што гэта справа палітычная.

Некалькі дзён таму Марына Золатава і яе адвакат папрасілі спыніць вытворчасць па крымінальнай справе ўжыўшы меры адміністрацыйнага спагнання. Яны падалі заяву ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя