Павел Белавус не выйшаў на волю, яго абвінавацілі ў крымінальным злачынстве
Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе, паведамляе тэлеграм-канал symbalby. Цяпер актывіст знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Учора, 23 снежня, мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла Белавуса, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку.
Стала вядома, што яго падазраюць у парушэнні 342 артыкула КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Гэта правіна можа карацца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Цяпер Павел Белавус знаходзіцца ў следчым ізалятары.