Пазасудовае пакаранне — забойства пад прыкрыццём дзяржавы

У фільме «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2017 год) закранаецца праблема гвалтоўных выкраданняў і па-за судовых пакаранняў апанентаў улады.

kk_rsfsr.jpg

Юры Захаранка, 1997 год, Чарнобыльскі Шлях, фота Уладзіміра Сапагова Адзін з экспертаў, які фігуруе ў фільме, Раіса Міхайлоўская, старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра, гаворыць:

“У 1999–2000 гадах у Беларусі літаральна адзін за другім сталі знікаць апаненты ўлады. Экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, вядомы бізнесовец Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі.

8c0d20a5_1145_4e81_b6dc_d5270a1013fa_w1023_r1_s.jpg



І тая інфармацыя, якую мы маем, дакументы, сведчанні відавочцаў, дазваляюць нам сцвярджаць, што следам за знікненнем гэтых людзей яны павергліся пазасудоваму смяротнаму пакаранню. Гэта незаконнае забойства пад прыкрыццём дзяржавы.

У лістападзе 2000 года быў арыштаваны кіраўнік “эскадронаў смерці”, камандзір вайсковай часткі 32-14 Дзмітры Паўлічэнка. Ён быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КГБ па загадзе старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Мацкевіча. Але як толькі пра гэта даведаўся прэзідэнт, па асабістым яго распараджэнні, Паўлічэнка быў вызвалены. А старшыня КДБ і генеральны пракурор — Бажэлка, вызваленыя ад сваіх пасадаў.

А з таго часу ўжо ніякага расследавання не праводзіцца. Усё. Толькі папяровая імітацыя.

Нягледзячы на тое, што ёсць рашэнне Камітэту па правах чалавека па справе Анатоля Красоўскага, па справе Юрыя Захаранкі — па скарзе яго 93-гадовай маці. Але Рэспубліка Беларусь, на жаль, не выконвае ні гэтыя рашэнні, ні міжнародныя абавязацельствы, якія яна прыняла менавіта для вырашэння такога роду справаў. Пазасудовае пакаранне ў Беларусі як інструмент барацьбы з іншадумствам існуе”.

 

 

Фільм “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі” зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Беларускае Радыё Рацыя