Перадача інфармацыі пра дармаедаў будзе адбывацца анлайн

У Беларусі ўводзяць новую электронную паслугу — перадача ў анлайн-рэжыме інфармацыі аб незанятым у эканоміцы насельніцтве. Гэтая паслуга будзе бясплатнай, скарыстацца ёй змогуць як дзяржорганы, так і іншыя арганізацыі, якія павінны будуць падаваць дадзеныя аб дармаедах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Глеб Малафееў, TUT.BY

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Глеб Малафееў, TUT.BY


Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг. Інфармацыя будзе ўключацца ў базу незанятага ў эканоміцы насельніцтва, якую Мінпрацы павінна стварыць да 1 снежня гэтага года.
Нагадаем, у базу дадзеных уключаецца наступная абавязковая інфармацыя аб грамадзяніне: ідэнтыфікацыйны нумар; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) на рускай мове; Дата нараджэння; пол; грамадзянства; дадзеныя аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання); від, серыя і нумар дакумента, які сведчыць асобу.
Новая электронная паслуга будзе даступная з 1 верасня на адзіным партале электронных паслуг. Перадаваць спісы ідэнтыфікацыйных нумароў і іншых персанальных дадзеных для фарміравання базы дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятых у эканоміцы, можна будзе праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.
Скарыстацца гэтай паслугай могуць дзяржорганы і іншыя арганізацыі, якія павінны падаваць дадзеныя аб незанятых у эканоміцы. Для гэтага трэба зарэгістравацца на адзіным партале электронных паслуг, атрымаць электронны лічбавы подпіс і заключыць дамову на аказанне электроннай паслугі на бязвыплатнай аснове.
Нагадаем, 25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамi гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты.
Пазней ўрад вызначыў, хто будзе падпадаць пад дзеянне абноўленага дакумента пра дармаедства — дэкрэта № 1. Пры гэтым не быў зацверджаны канчатковы пералік паслуг, якія трапілі пад дзеянне дэкрэта № 1 і павінны будуць аплачваць па поўных тарыфах.
Раней Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ краіны 10 красавіка заявіў, што асноўная сутнасць дэкрэта № 1 у тым, каб людзі працавалі і аплачвалі прадастаўленыя дзяржавай паслугі, у тым ліку аховы здароўя, ЖКГ.
Паводле finance.tut.by