Перастала выходзіць на сувязь кіраўніца страйкаму БДУ

Былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ Святлана Волчак перастала выходзіць на сувязь, паведамляюць тэлеграм-каналы.



Так выглядаюць дзверы кватэры Святлана Волчак пасяля візіту сілавікоў

Так выглядаюць дзверы кватэры Святлана Волчак пасяля візіту сілавікоў

Няма сувязі і з яе мужам Міхаілам. Раней у Мінскую кватэру да іх ламіліся сілавікі. Цяпер кватэра апячатаная.

Адметна, што менавіта сёння БДУ наведвае Лукашэнка.

Пазней праваабаронцы паведамілі пра тое, што Святлана і Міхаіл Волчакі затрыманыя. Але дзе зараз яны знаходзяцца, пакуль не вядома.