Перастаў выходзіць на сувязь аўтар сатырычнага канала «Советская Белоруссия»

Ад учарашняга дня адмін не адказвае на паведамленні, пры гэтым частка з іх адлюстроўваецца як прагледжаныя, паведамляе «Наша Ніва».

1020214429.jpg

Цягам апошніх сутак у канале з’явілася некалькі допісаў, але выкананыя яны былі зусім не ў фірмовай стылістыцы «СБ». Каментатары таксама гэта хутка заўважылі. Ад ночы аўдыторыя канала зменшылася амаль на 1000 чалавек пасля паведамленняў аб захопе канала.
Канал «Советская Белоруссия» праз сатыру рэфлексаваў на бягучыя падзеі, імітуючы дзяржаўную прапаганду. Хто менавіта з’яўляецца аўтарам(і) канала, невядома.
Раней у інтэрв'ю адмін казаў, што ён працуе рабочым і яму каля 30 гадоў.