«Перспектыва» папярэджвае: прадпрымальнікаў чакае катастрофа

Па звестках рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, страты прыбытку ў гандлі складаюць 80-100%, паведамляе Еўрарадыё. 

Страйк / nn.by

Страйк / nn.by

Яно спасылаецца на вынікі праведзенага бліц-апытання, у якім паўдзельнічалі за суткі больш за тысячу прадпрымальнікаў. Ім прапаноўвалася ацаніць страты прыбытку і кліентаў «у сферы рознічнага гандлю нехарчовай групы тавараў на рынках, гандлёвых цэнтрах і крамах за сакавік-красавік 2020 года».
23,4% заявілі пра 100% стратаў, 40,3% — пра 90%, 21% — пра 80%, 8% — пра 70% стратаў. Толькі 0,1% не маюць праблем. «Перспектыва» робіць выснову: амаль 85% прадпрымальнікаў чакае банкруцтва. Яны вымушаныя будуць сыходзіць з крамаў, скасоўваць дамовы. На травень 2020-га прагназуецца крызіс неплацяжоў. Прадпрымальнікі кажуць,што гандлю «практычна няма» і ўсё ідзе да «знішчэння ІП, як класа».

perspektyva.org

perspektyva.org

Лідар «Перспектывы» Анатоль Шумчанка падкрэслівае, што дагэтуль бізнес не дачакаўся ад ураду мер падтрымкі ў крызісны час. Відаць, яны па-ранейшаму дапрацоўваюцца. На прапановы, якія аб'яднанне дасылала ва ўрад, адказу не было.