Першы энергаблок БелАЭС хутка зноў падключаць да сеткі
На першым энергаблоку Беларускай АЭС выканалі больш за 200 выпрабаванняў і даследаванняў падчас этапу энергетычнага пуску.
У найбліжэйшыя дні плануецца завяршыць этап энергетычнага пуску — энергаблок зноў падключаць да сеткі. Ідзе падрыхтоўка да пераходу на этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Этап энергетычнага пуску прадугледжвае правядзенне найбольш важных эксплуатацыйных выпрабаванняў, у тым ліку праверку адпаведнасці фізічных параметраў і характарыстык абсталявання і сістэм праектных у стацыянарных і пераходных рэжымах працы энергаблока.