Пяты раз за два месяцы. З 2 сакавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва
У аўторак у Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 2 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 75 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 85 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 7 капеек, ДТ — 1 рубель 85 капеек.
Адзначым, што гэта ўжо пятае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым
годзе. Апошні раз цана змянялася 23 лютага: дызель і бензін
падаражэлі таксама на 1 капейку.