Перад прыездам Лукашэнкі ў Шклоў міліцыя шукае Кастусёва

Прыватную кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ 4 чэрвеня наведаў супрацоўнік мясцовай міліцыі.



271110_miting01.jpg

Ён папярэдзіў сваякоў палітыка аб тым, што ім забаронена адчыняць вокны ў кватэры да абеда ў суботу 6 чэрвеня. А таксама пацікавіўся, дзе зараз знаходзіцца Рыгор Кастусёў, паведамляе “Вясна”.

Па словах Рыгора Кастусёва, пра тое, што ў суботу да абеда не павінны адчыняцца вокны і форткі ў кватэрах, былі папярэджаны і іншыя жыхары дома, у якім ён пражывае. У гэтыя выходныя Шклоў павінен наведаць кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што Лукашэнка наведае будоўлю мясцовага лядовага палаца, які знаходзіцца непадалёк ад дому, у якім знаходзіцца кватэра Рыгора Кастусёва. Тэрмін уводу ў эксплуатацыю гэтага аб’екта ўжо неаднаразова пераносіўся, мясцовыя маладыя актывісты Партыі БНФ нават збіралі і дасылалі ў адміністрацыю прэзідэнта подпісы аб неабходнасці паскарэння яго будаўніцтва.

euroradio.fm