Першы дом горада-спадарожніка ў Смалявічах рызыкуе стаць даўгабудам

Дом у Смалявічах для мінскіх чаргоўнікаў ператвараецца ў даўгабуд.



smolevichi.jpg

Да такой высновы прыйшлі сябры жыллёвага кааператыва, якія запісалі відэазварот да ўладаў і патрабуюць ад чыноўнікаў прыняць усе меры для здачы будынка ў абяцаны тэрмін.
Панэльны дом для мінчукоў пачалі будаваць у канцы мінулага года і абяцалі ўвесці ў эксплуатацыю ў лістападзе 2013. Зараз змантаваная скрынка, дарабляецца дах, але ў жніўні, па словах сябраў ЖБВК №899, будоўля практычна спынілася, унутраная аздабленне не вядзецца.
У мінулую пятніцу некалькі сябраў кааператыва прыехалі на будоўлю ў 15:00 і не знайшлі на ёй нікога, акрамя вартаўніка. Тут жа яны і запісалі відэазварот, адрасаваны кіраўніцтву Мінгарвыканкама.
«У нас толькі скрынка, на дадзены момант выконваюцца працы на даху ў вельмі малым аб'ёме, — кажуць людзі. — Камунікацыі да нашага дому не вядуцца. Як нам тлумачаць вышэйстаячыя арганізацыі, на ворных землях ніхто не мае права выконваць якія-небудзь працы. Цяпер яны хочуць вывесці ворныя землі ў гарадскую зону Смалявічаў. Але дзе ж гэта было раней? У лістападзе ў нас здача дома, але ў лістападзе мы ніяк не паспяваем. Тут вельмі вялікі аб'ём працы. Атрымліваецца, гэта будзе першы даўгабуд ў горадзе-спадарожніку?»
Па словах прадстаўнікоў кааператыва, грошы на фінансаванне камунікацый былі вылучаныя яшчэ ў красавіку, аднак іх засваенне так і не пачалося.
«Просім адміністрацыю Мінгарвыканкама звярнуць на наш дом пільную ўвагу, мы хочам засяліцца ў тэрмін», — такімі словамі людзі завяршаюць свой зварот.


realt.onliner.by