«Плачуць і просяць забраць дадому». У летнім лагеры «Свіцязь» выкарыстоўваецца дзіцячая праца?
Як пішуць чытачы «Белсата», дзяцей, якія заехалі на змену, змусілі цэлы дзень на санцапёку рукамі рваць і касіць траву. Гэтак рыхтуюцца да прыезду абласной санстанцыі.

«Гэта ўсё таму, што ў лагер не набралі працаваць дворнікаў. Дзеці тэлефануюць бацькам, плачуць, просяць забраць іх дадому. Бацькі раз’юшаныя, паедуць туды сёння, будуць чакаць санстанцыю, каб ім усё распавесці», — піша чытачка.
Ці ўсё ў дзіцячым лагеры адбываецца менавіта так, сказаць пакуль складана. Верагодна, інфармацыя будзе абнаўляцца.