Польскія памежнікі адмовілі беларусу ў падачы дакументаў на міжнародную абарону

Ініцыятыва «Partyzanka» паведамляе, што супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы тройчы адмовіліся прымаць у беларуса дакументы на міжнародную абарону.

2647165.png


Польская памежная служба парушыла закон аб прадастаўленні замежнікам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Супрацоўнікі польска-ўкраінскага пераходу «Медыка — Шэгыні» некалькі разоў адмовілі грамадзяніну Беларусі, які спрабаваў падаць дакументаў на міжнародную абарону.
Як паведамляе ініцыятыва «Partyzanka», учора вечарам маладога чалавека гвалтам выштурхнулі з польскай тэрыторыі са словамі: «Беларусаў і маскалёў мы не прымаем». Гэта першы выпадак адмовы ў дапамозе грамадзяніну Беларусі з польскага боку.
Валанцёры гарачай лініі «Ідзі на мой голас» былі на сувязі з мужчынам больш за 6 гадзін і аказвалі яму інфармацыйную і юрыдычную падтрымку ў перасячэнні мяжы і падачы дакументаў на абарону.  
У панядзелак разам з польскімі палітыкамі і журналістамі прадстаўнікі «Partyzankі» маюць намер вырашыць пытанне неправамерных дзеянняў Памежнай службы Польшчы.