Польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі пераадолець 85 мігрантаў
За панядзелак, 28 сакавіка, перайсці мяжу Польшчы з боку Беларусі спрабавалі 85 мігрантаў, у тым ліку грамадзяне Камеруна, Ірака, Судана і Кубы, паведаміла Памежная ахова Польшчы.
Таксама ля мяжы былі затрыманыя шэсць асоб, якія садзейнічалі мігрантам у парушэнні мяжы, сярод іх
пяць замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Кыргызстана і Украіны. Усяго з пачатку года за садзейнічанне
мігрантам былі затрыманыя 95 чалавек.
Нагадаем, што нядаўна быў ліквідаваны лагер мігрантаў на памежным пераходзе ў Брузгаў. Меркавалася, што пасля гэта замежнікі, якія яшчэ застаюцца на тэрыторыі Беларусі, адправяцца дадому — пераважна ў Ірак. Але, выглядае, што адбываецца адваротнае — колькасць нелегальных спробаў прарвацца ў ЕС толькі павялічылася.