Прафесійных скаржнікаў плануюць штрафаваць (відэа)
Такія змены рыхтуюць у закон аб зваротах грамадзян.
![snimok_ekrana_2015_03_29_v_22_27_30.jpg snimok_ekrana_2015_03_29_v_22_27_30.jpg](/img/v1/news/full/snimok_ekrana_2015_03_29_v_22_27_30.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прафесійных скаржнікаў плануюць штрафаваць. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Кучынская.
"Цяпер мы працуем над унясеннем зменаў у закон аб зваротах грамадзян. Ужо да другога чытання рыхтуем, дзе на прафесійных скаржнікаў можна будзе не тое што націснуць, а проста пакараць рублём", — сказала дэпутат.