Праезд у Мінску зноў падаражэе з 1 снежня

Праезд у грамадскім транспарце Мінска 1 снежня падаражэе на 20%. Кошт адной паездкі складзе 3 000 рублёў.



Пра гэта finance.tut.by распавяла інфармаваная крыніца.
 
 
У «Мінсктрансе» паведамілі, што пытанне павышэння аплаты за праезд разглядаецца.
 
 
 Пытанне разглядаецца, але дакумента ў мяне на руках яшчэ няма  удакладніла намеснік генеральнага дырэктара ГП «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.
 
 
Раніцай 22 лістапада некаторыя кандуктары ў грамадскім транспарце Мінску казалі пасажырам, што кошт праезду павысіцца з 25 лістапада. Аднак у «Мінсктрансе» яе не пацвердзілі.
 
 
Апошні раз праезд у сталіцы даражэў 1 кастрычніка — з 2000 да 2 500 рублёў. Пасля гэтага мінчукі сталі кампенсаваць 41% яго кошту. Міністр транспарту Анатоль Сівак паведаміў Еўрарадыё, што сабекошт адной паездкі ў метро і на гарадскім транспарце складае 6000 рублёў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: