Праезд у транспарце да канца года падаражэе да Br5 тыс.
Кошт праезду ў грамадскім транспарце да канца года вырасце да Br5 тысяч.
Пра гэта заявіў у пятніцу на пасяджэнні калегіі Мінтранса намеснік дырэктара Дэпартамента коштавай палітыкі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Іван Трапянок.
«З мэтай акупнасці грамадскага транспарту кошт праезду ў Мінску будзе павялічаны на 66,7% да Br5 тыс., у абласцях - на 55,8% да Br4,2 тыс.», - паведаміў Трапянок.
Разам з тым ён падкрэсліў, што «з мэтай недапушчэння сацыяльнай напружанасці павышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце будзе праводзіцца паэтапна і залежаць ад росту даходаў
насельніцтва».
interfax.by