Літва плануе выдаваць беларусам спецыяльныя візы

Літва плануе выдачу спецыяльных віз у пасольстве Літвы ў Беларусі, тэрмін іх дзеяння складзе да 6 месяцаў.

protestai_baltarusijoje_85159671.jpg

Пра гэта пасля сустрэчы з фракцыяй кансерватараў паведаміла кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ. «Канкрэтныя моманты цяпер узгадняюць МУС і МЗС. На працягу некалькіх дзён усё павінна праясніцца. Гэта было б спрашчэнне парадку, паколькі ўжываліся б мінімальныя патрабаванні, але гэта дапамагло б дазволіць беларусам, якія хочуць з'ехаць у Літву, але не хочуць прасіць палітычнага прытулку, атрымаць дакумент у самыя кароткія тэрміны. А тэрмін 6 месяцаў усталявалі з улікам далейшых сацыяльных наступстваў — бо людзі павінны знайсці нейкую крыніцу для пражывання ў краіне. Рэальна на працягу 6 месяцаў яны павінны знайсці іншы спосаб легальна застацца ў Літве,то есць звярнуцца за нацыянальнай візай ці відам на жыхарства», — сказала Гудзінскайтэ.
«Пакуль гаворка ідзе аб даходах на некалькі месяцаў, бо пры атрыманні візы на 6 месяцаў трэба даказаць, што ў цябе ёсць мінімальныя сродкі на тое, каб на працягу гэтага часу жыць у Літве. Гэта вялікая сума, таму цяпер кажуць пра яе памяншэнні. У любым выпадку трэба мець страхоўку», — працягнула Гудзінскайтэ.
Яна не змагла сказаць, колькі людзей скарыстаюцца такой магчымасцю. «Цяжка сказаць, але мяркуючы па тым, колькі званкоў паступае, гэта больш чым тых, хто просіць аб палітычным прытулку, і больш чым тых, хто карыстаецца спецыяльным дазволам міністра. Але ўсё будзе залежаць ад развіцця падзей у Беларусі», — сказала Гудзінскайтэ. У панядзелак кансерватары правялі паседжанне, прысвечанае стварэнню «гуманітарнага калідора» і вырашэння іншых праблем, звязаных з становішчам у Беларусі.
Паводле delfi.lt