Праваабаронцы патрабуюць рэагаваць жорстка
Праваабаронцы перададуць у органы ўлады Украіны рэкамендацыі наконт дзеянняў адносна Беларусі. Прапановы былі агучаны ў Кіеве падчас круглага стала “Падзеі ў Мінску пасля 19 снежня: наступствы для Беларусі і ўрокі для Украіны.
Праваабаронцы перададуць у органы ўлады Украіны рэкамендацыі наконт дзеянняў адносна Беларусі. Прапановы былі агучаны ў Кіеве падчас круглага стала “Падзеі ў Мінску пасля 19 снежня: наступствы для Беларусі і ўрокі для Украіны.
Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека. У
прэс-цэнтры ЛІГАБізнэсІнформ удзельнікі круглага стала абмеркавалі даклад міжнародных экспертаў аб сітуацыі ў Беларусі пасля акцыі пратэсту 19 снежня.
Вынікам дыскусіі, як паведамілі арганізатары, сталі агучаныя рэкамендацыі для ўкраінскіх уладаў адносна Беларусі. У прыватнасці, удзельнікі круглага лічаць неабходным патрабаваць ад беларускіх уладаў
дадатковага расследавання падзей у Мінску 19 снежня (акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў). Настойваць на супрацоўніцтве афіцыйнага Мінска з міжнароднымі праваабарончымі
арганізацыямі і на выкананні міжнародных стандартаў правоў чалавека. А таксама дабівацца ад уладаў Беларусі адказу наконт фармавання спісу неўязных у Беларусь і патрабаваць
забароны на ўнясенне ў яго праваабаронцаў і журналістаў.
“Украінскія ўлады павінны прыслухацца да экспертаў і жорстка адказваць на парушэнні правоў чалавека ў суседняй краіне. Бо менавіта зараз Украіна старшынюе ў Радзе Еўропы і мае дадатковыя
рычагі ўплыву, — адзначыў Данііл Мешчаракоў, праграмны каардынатар Маскоўскай Хельсінкскай групы.