Праваабаронцу не прымусілі да дактыласкапіі

У Брэсце 28 сакавіка міліцыя затрымала брэсцкага праваабаронцу Рамана Кісляка. Ён распаўсюджваў бюлетэнь Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць пра падзеі 19 снежня.
Праваабаронцу затрымалі каля 18 гадзінаў на плошчы Леніна і даставілі ў Ленінскі РАУС. Там у яго забралі са складаннем пратаколу 45 экзэмпляраў бюлетэня Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць.

1138d90ef0a0848a542e57d1595f58ea.jpg

Міліцыя спрабавала прымусіць яго прайсці працэдуру дактыласкапіі. “Раман наадрэз адмовіўся, матывуя гэта тым, што мае права на адмову ад зняцця адбіткаў пальцаў. Пасля гэтага праваабаронца быў змешчаны ў камеру з выняткай асабістых рэчаў і шнуркоў, — паведаміла Міжнародная назіральная місія.

Як стала вядома Радыё “Свабода, на праваабаронцу склалі яшчэ адзін пратакол — непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Пры спробе ўзяць адбіткі пальцаў яму нанеслі траўму кісці правай рукі. Раман Кісляк зафіксаваў гэта ў траўмапункце Цэнтральнай гарадской бальніцы Брэста. І падасць скаргу на дзеянні міліцыі ў пракуратуру.