Праз допінгавы скандал Беларусь пазбавілі яшчэ двух медалёў Алімпіяды-2008: «золата» і «срэбра»

Праз допінгавы скандал медалёў Алімпійскіх гульняў 2008 году пазбавіліся Аксана Мянькова (кіданне молата, «золата») і Наталля Міхневіч (штурханьне ядра, «срэбра»).

Аксана Мянькова

Аксана Мянькова


Пасьля паўторнага аналізу допінг-пробаў, праведзенага з дапамогай новых тэхналогій, Аксана Мянькова абвінавачаная ва ўжыванні забароненых рэчываў турынаболу і аксандралону, Наталля Міхневіч — мэтандыянону і станазалолу. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міжнародны алімпійскі камітэт.
Такім чынам, колькасьць мэдалёў, заваяваных беларускімі спартоўцамі на Алімпіядзе-2008, скарацілася да 14 (3 «залатых», 4 «срэбраных», 7 «бронзавых» мэдалёў).
Паводле svaboda.org